Галоўная / Эканоміка / Прамысловасць

Прамысловасць

Прамысловасць раена прадстаўлена двума прадпрыемствамi: вытворчым участкам «Свiслацкая фабрыка лазовай мэблi» адкрытага акцыянернага таварыства «Гроднапрамбуд» i Свiслацкiм раенным унiтарным прадпрыемствам жыллева-камунальнай гаспадаркi.

         Асноўны ўдзельны вес у прамысловасцi раена займае забеспячэнне электраэнергiей, газам, парам, гарачай вадой (61%) i вытворчасць рэчау з дрэва (24,6%).

         Галоўны напрамак дзейнасцi вытворчага ўчастка «Свiслацкая фабрыка лазовай мэблi» ААТ «Гроднапрамбуд» з’яўляецца пераапрацоўка драўнiны i вытворчасць рэчаў з яе.

         На прадпрыемстве наладжаны поуны цыкл дрэваапрацоўкі. Гэта i лесанарыхтоўка, i лесапiленне, сушка пiламатэрыялаўi далейшая глыбокая пераапрацоўка. Тэхналагiчнае  пераўзбраенне прадпрыемства, набыцце сучаснага абсталявання дазволiла ўдасканалiць якасць выпускаемай прадукцыi, павысiць  яго канкурэнтаздольнасць на ўнутраным рынку. Тэхналогiя вытворчасцi стала ўключаць у сябе поўны цыкл пераапрацоўкi драўнiны -  ад яе загатоўкi да выпуску гатовай прадукцыi.

         Асновай вырабляемай прадукцыi прадпрыемства з’яўляюцца паганажныя i сталярныя вырабы: дошка падлогi, вагонка, плiнтус iiншыя вырабы з бруса.